Скарбы народнай мовы (З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну)
Цыхун А.П.
Гродна, 1993. — 246 с.Кніга-слоўнік мае тры часткі. У першай - „Лексіка" — падаюцца рэгіянальныя словы Прынёманскага краю, не зафіксаваныя сучаснымі слоўнікамі літаратурнай мовы, словы родных аўтару гаворак. У другой частцы — „Анамастыка" — змешчаны геаграфічныя назвы Гродзеншчыны, назвы водных аб’ектаў басейна ракі Свіслач. Трэцюю частку складаюць прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы , зафіксаваныя ў народнай мове.Слоўнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, аматарам і захавальнікам роднага слова, а таксама настаўнікам і вучням сярэдніх школ, ліцэяў, гімназіяў, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.